У рамках святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і 30-годдзя адраджэння Навагрудскай епархіі стартаваў цыкл аўтапрабегаў «Храмы і святыні Навагрудскай епархіі».
Арганізатарамі тэматычных аўтапрабегаў сталі сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Троіцкага сабора горада Слоніма протаіерэй Дзімітрый Сямуха і кіраўнік Місіянерскага аддзела епархіі, клірык Троіцкага прыхода горада Слоніма іерэй Мікалай Савіцкі.
20 сакавіка 2022 года, у нядзельны дзень, свяшчэннаслужыцелі, прыхаджане Троіцкага сабора і жыхары горада Слоніма, памаліўшыся за Боскай Літургіяй, адправіліся са сваімі сем’ямі ў першы аўтапрабег па старажытных храмах Слонімшчыны.
Падчас прабегу яго ўдзельнікі наведалі царкву святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Старая Пераволака, храмы Раства Божай Маці і іконы Прасвятой Багародзіцы «Жыватворная крыніца» ў аграгарадку Міжэвічы і Мікольскую царкву ў аграгарадку Азярніца. У кожным населеным пункце падарожнікаў сустракалі настаяцелі прыходаў і знаёмілі паломнікаў з гісторыяй храмаў і мясцовымі святынямі.
Аўтапрабегі будуць праходзіць у Вялікі пост кожную нядзелю пасля богаслужэння. Усяго падчас аўтапрабегаў паломнікі маюць намер наведаць усе старажытныя храмы Навагрудскай епархіі, якіх усяго каля 20.