9 чэрвеня 2022 года ў Мінску пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «1030-годдзе Праваслаўнай Царквы ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, свяшчэннаслужыцелі, выкладчыкі, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскія дзеячы, аспіранты, магістранты, студэнты.
Правядзенне канферэнцыі прымеркавана да 1030-годдзя ўтварэння праваслаўнай Полацкай епархіі (992 г.), якая стала першым цэнтрам распаўсюджвання хрысціянскай асветы і культуры на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства візантыйскай традыцыі абумовіла цывілізацыйны выбар і вектар гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў. Дадзеная акалічнасць падлягае асэнсаванню і актуалізацыі ў год гістарычнай памяці, арыентаваны на фарміраванне аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.
Арганізатарамі форуму выступаюць Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 29 мая 2022 года.
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў інфармацыйным лісце.
Інфармацыйны ліст (Спампаваць, pdf).