У сераду Светлай седміцы 27 красавіка 2022 года, у Светлагорскай благачыннай акрузе адбыліся першыя ўрачыстасці ў Гомельскай епархіі з нагоды юбілейнай даты – 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і года памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Героя Беларусі. 

Урачыстасці пачаліся з Боскай Літургіі свяціцеля Іаана Залатавуста, якую ўзначалілі Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі і Праасвяшчэннейшы Амвросій, епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі, у храме Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынны Светлагорскай акругі, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Кісель, благачынныя епархіяльных акруг, старшыні епархіяльных аддзелаў, настаяцелі храмаў і духавенства епархіі. Дыяконскі чын узначаліў протадыякан Раман Куява.

Богаслужбовыя спевы выканаў Мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» горада Мінска пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова. 

У храме прысутнічалі старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Алейнікаў, генеральны дырэктар ААТ «СветлагорскХімвалакно» Васіль Касцюкевіч, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Светлагорскага раёна, іншыя высокія госці.

77.jpg

Па заканчэнні святочнага богаслужэння архіпастыры, духавенства і богамольцы прайшлі хрэсным ходам вакол храма, пасля чаго архіепіскап Сцяфан павіншаваў усіх вернікаў са светлым Хрыстовым Уваскрасеннем і звярнуўся з архіпастырскім словам. Затым уладыка Сцяфан асвяціў памятную дошку на сцяне храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Светлагорску, які быў асвечаны 17 верасня 2006 года першым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым) і пабудаваны пры настаяцелі храма архімандрыце Алексіі (Жэленку).

У працяг святочнага дня Мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова выканаў велікодныя спевы для прыхаджан. 

Завяршыліся ўрачыстасці ў маляўнічым куточку Светлагоршчыны – месцы, дзе рака Ола ўпадае ў Бярэзіну. Тут, у вусці Олы, Высокапраасвяшчэннейшы Сцяфан і Праасвяшчэннейшы Амвросій асвяцілі драўляны крыж, усталяваны ў памяць 1030-годдзя Праваслаўя на Белай Русі.

2.jpg

Гомельская епархія/Сhurch.by