У рамках 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях у анлайн-фармаце адбудзецца фестываль творчых ідэй для абмену досведам і новымі задумамі ў педагагічным і бібліятэчным прафесійным асяроддзі.

Ініцыятар фестывалю – Каардынацыйны савет па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ.

У рамках фестывалю на працягу 2022 года царкоўныя, публічныя і школьныя бібліятэкі розных епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы будуць прадстаўляць у анлайн-рэжыме свае праекты, а таксама праводзіць мерапрыемствы. 

24 сакавіка 2022 года ў рамках фестывалю творчых ідэй ў анлайн-фармаце адбудзецца першае мерапрыемства – «Духоўна-маральнае выхаванне: дыяпазон бібліятэчных ідэй і практык».

Удзельнікі абмяркуюць розныя аспекты бібліятэчнай дзейнасці, інавацыйныя формы працы, іх увасабленне ў бібліятэках розных тыпаў – публічных, школьных, царкоўных.

Сваімі ідэямі падзеляцца навукоўцы ВНУ, спецыялісты свецкіх і царкоўных бібліятэк горада Магілёва, а таксама бібліятэкі горада Златавуста Расійскай Федэрацыі. У праграме 3 тэматычныя блокі.

Ініцыятар і арганізатар мерапрыемства – Духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія (Каніскага) Магілёўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сарганізатар – установа культуры «Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса» горада Магілёва.

Пачатак мерапрыемства ў 11.00.

З праграмай і каардынатамі мерапрыемства на платформе ZOOM можна азнаёміцца на сайце Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ па спасылцы.

biblioteka-hram.by/Church.by