16 лютага 2022 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях, якое адзначаецца ў 2022 годзе.

У пасяджэнні, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узялі ўдзел: епіскап Светлагорскі Амвросій, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы; протаіерэй Аляксандр Раманчук, старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ― намеснік старшыні Арганізацыйнага камітэта; старшыні сінадальных аддзелаў; кіраўнікі і прадстаўнікі духоўных і свецкіх вышэйшых навучальных устаноў; дзеячы царкоўнай і свецкай навукі.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны і ўзгоднены агульнацаркоўныя і епархіяльныя планы правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях.

У рамках святкавання плануецца правядзенне ўрачыстых богаслужэнняў, хрэсных хадоў, канферэнцый, выстаў, інтэрактыўных экскурсій, творчых вечароў, злётаў моладзі і іншых мерапрыемстваў.

Church.by