23 лістапада 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне Арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях, якое будзе адзначацца ў 2022 годзе.

У пасяджэнні, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узялі ўдзел: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, рэктар Віцебскай духоўнай семінарыі; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Феадосій; епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; епіскап Светлагорскі Амвросій, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы; протаіерэй Аляксандр Раманчук, старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ― намеснік старшыні Арганізацыйнага камітэта; кіраўнікі сінадальных аддзелаў; кіраўнікі духоўных і свецкіх вышэйшых навучальных устаноў; прадстаўнікі царкоўнай і свецкай навукі.

У ходзе пасяджэння быў разгледжаны праект праграмы святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях, які пасля дапрацоўкі з улікам выказаных прапаноў будзе прадстаўлены для зацвярджэння на чарговым пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархата.

У рамках святкавання плануецца правядзенне ўрачыстых богаслужэнняў, крыжовых хадоў, канферэнцый, выстаў, інтэрактыўных экскурсій, творчых вечароў, злётаў моладзі і іншых мерапрыемстваў.

Church.by