Па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 26 лістапада 2021 года ў горадзе Мінску адкрыюцца VII Беларускія Калядныя чытанні «Ад купелі хрышчэння – да вяршынь рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага».

Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.

Урачыстае адкрыццё VII Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 26 лістапада ў белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых.

Увага! Трансляцыя пленарнага пасяджэння будзе весціся на YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Для ўсіх, хто не мае магчымасці прысутнічаць на секцыйных пасяджэннях і круглых сталах, прадугледжана магчымасць падключэння да іх трансляцыі пры дапамозе праграмы ZOOM.

Падрабязная праграма VII Беларускіх Калядных чытанняў «Ад купелі хрышчэння – да вяршынь рэлігійнай думкі: 1030-годдзе заснавання Полацкай епархіі і 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага» даступная для спампоўвання па спасылцы.

Church.by