24 лютага 2022 года Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Мінскую духоўную семінарыю і ўзначаліў сход, прысвечаны 1030-годдзю Праваслаўя на беларускіх землях і 75-годдзю першага адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі.

Сход пачаўся агульнай малітвай, пасля чаго рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч павітаў сабраных і даў слова выкладчыку протадыякану Паўлу Бубнову, які прадставіў прэзентацыю на тэму «Духоўная асвета на беларускіх землях: мінулае і сучаснае».

Затым, па запрашэнні Патрыяршага Экзарха, да сабраных звярнуўся загадчык кафедры біблеістыкі прафесар протаіерэй Віталій Антонік, які падзяліўся ўспамінамі пра перыяд пасляваеннага адраджэння семінарыі і пажадаў сённяшнім студэнтам натхнёнай увагі да навук, якія выкладаюцца. Прарэктар па вучэбнай рабоце іерэй Канстанцін Мачан прадставіў справаздачу пра жыццё і дзейнасць Мінскай духоўнай семінарыі ў 2021 годзе. На выкананне рашэння рэктарскай нарады Патрыяршы Экзарх уручыў падзякі студэнтам семінарыі за выдатную вучобу, узорныя паводзіны і руплівае нясенне паслушэнстваў. 

На завяршэнне сходу была здзейснена заўпакойная літыя па ўсіх, хто кіраваў, выкладаў і навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Пасля адпусту літыі Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да сабраных са словам настаўлення, у якім акцэнтаваў увагу на перыядах дабрабыту і выпрабаванняў у гісторыі беларускага Праваслаўя і заклікаў семінарыстаў рыхтавацца стаць годнай зменай цяперашняму пакаленню свяшчэннаслужыцеляў. Рэктар семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч падзякаваў уладыку Экзарху за айцоўскую ўвагу да духоўнай школы, пасля чаго сход завяршыўся малітвай.

МінДС/Church.by