Сінадальны місіянерскі (асветніцкі) аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы і Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» абвясцілі пра пачатак сямейнага творчага праекта «Чытаем Евангелле ад Мацвея разам. Пераемнасць пакаленняў», прымеркаванага да 1030-годдзя Праваслаўя на Беларусі, якое адзначаецца ў 2022 годзе.
Для ўдзелу ў праекце прапануецца ўсёй сям'ёй прачытаць на беларускай мове зададзены ўрывак з Евангелля, запісаць на відэа і даслаць яго арганізатарам конкурсу. Вынікам праекта стане агульнае відэа, змантаванае з усіх дасланых работ.
Увага! Усе ўдзельнікі творчага праекта атрымаюць у падарунак «Евангелле ад Марка» на чатырох мовах (грэчаскай, царкоўнаславянскай, рускай і беларускай).
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба:
- З 7 па 10 лютага уступіць у суполку «Чытанне Евангелля разам» у Вайберы (для тых, хто не з'яўляецца ўдзельнікам суполкі «Калядныя канікулы разам»). Для гэтага трэба адправіць праз Вайбер запыт са значком «сэрцайка» на нумар тэлефона +375293851609 або перайсці па спасылцы https://invite.viber.com/?g2=AQAvrJ4xq95KBE5oOVon2N4Ojp8ZHItgsuJXjN%2BZNFNjl1gsT5Sh2lDrNsPT0ZPD. У суполцы будзе размяшчацца падрабязная інфармацыя пра ўдзел у конкурсе.
- Паведаміць пра жаданне і гатоўнасць удзельнічаць у творчым праекце трэба, выслаўшы на нумар тэлефона +375293851609 значок «сэрцайка» і свой нумар тэлефона (напрыклад: «сэрцайка» +375290112223). На ўказаны вамі нумар 11 лютага будзе выслана індывідуальнае заданне – які менавіта ўрывак з Евангелля трэба прачытаць усёй сям'ёй.
- З 11 па 15 лютага запісаць якаснае відэа і даслаць яго арганізатарам на нумар тэлефона +375293851609. Таксама трэба будзе ўказаць зваротны хатні адрас і адправіць значок «званочак», які спросціць арганізатарам конкурсу працэс апрацоўкі заявак.
Прэзентацыя творчага праекта «Чытаем Евангелле ад Мацвея разам» адбудзецца 23 лютага 2022 года.
Далучайцеся да творчага праекта, а таксама запрашайце прыняць у ім удзел сваіх сяброў і блізкіх!