Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

Праект прысвечаны памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева; 1935–2021) — першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Трыццаць пяць гадоў, з 1978 па 2013 год, уладыка ўзначальваў Мінскую епархію, а з 1989 года — Беларускі Экзархат Маскоўскага Патрыярхату.

Біяграфія мітрапаліта Філарэта сабрана ў раздзеле «Шлях служэння», яго цытаты і выказванні — у раздзеле «Думкі сэрца». Успаміны архіпастыраў, святароў і ўсіх, хто ведаў уладыку, апублікаваны ў раздзеле «У послуху адданы». Летапіс жыццёвага шляху ў фотаздымках прадстаўлены ў «Фотагалерэі», фільмы і відэазапісы — у раздзеле «Для ўсіх быць усім».

Шлях служэння

Шлях служэння

Біяграфія мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

Пастаўленне на Мінскую кафедру ў 1978 годзе мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) стала значнай падзеяй у гісторыі Мінска-Беларускай епархіі, адзінай у БССР на той час.

Думкі сэрца

Думкі сэрца

Цытаты і выказванні мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

«Хацелася б нагадаць нашаму часу, які змяніў так шмат каштоўнасных арыентацый, аб вялікай трыядзе хрысціянскіх каштоўнасцяў: пра веру, пра надзею і любоў. Яны знаходзяцца ў цудоўнай гармоніі, і кожная падтрымлівае іншую».

У послуху адданы

У послуху адданы

Успаміны сучаснікаў пра мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)

«Усёю сваёй працай: і царкоўнай, і жыццёвай, і славеснай — уладыка Філарэт сведчыў аб вечных каштоўнасцях хрысціянства ва ўсім ладзе жыцця чалавека, сведчыў пра Хрыста, Спасіцеля нашага, Які сказаў: "Я — шлях і íсціна, і жыццё"».

Фотагалерэя

Фотагалерэя

Летапіс жыццёвага шляху ў фотаздымках

Руплівы служыцель Царквы Хрыстовай, натхнёны прапаведнік, нястомны працаўнік. Багаслоў, дыпламат, асветнік. Апостал адраджэння Праваслаўя на нашай шматпакутнай зямлі. Герой Беларусі. Чалавек, сэрца якога білася ў рытме любові да Бога і блізкіх. Такім запомніцца нашаму народу мітрапаліт Філарэт.

Для ўсіх быць усім

Для ўсіх быць усім

Фільмы і відэазапісы

«Мы пакліканы і абавязаны вучыцца разумець іншых, гэта значыць для ўсіх стаць усім (гл. 1Кар. 9:22), каб здолець знайсці ў Бібліі, у Евангеллі Хрыстовым, у гісторыі нашай Царквы і нашай Айчыны, у асабістым духоўным вопыце адказ на любое пытанне чалавека і на любы выклік часу».

Зваротная сувязь

Паважаныя наведвальнікі сайта, на дадзенай старонцы Вы маеце магчымасць выказаць свае меркаванні, пажаданні, пакінуць паведамленні, каментарыі наконт сайта або артыкулаў.