Летапіс жыццёвага шляху ў фотаздымках

Руплівы служыцель Царквы Хрыстовай, натхнёны прапаведнік, нястомны працаўнік. Багаслоў, дыпламат, асветнік. Апостал адраджэння Праваслаўя на нашай шматпакутнай зямлі. Герой Беларусі. Чалавек, сэрца якога білася ў рытме любові да Бога і блізкіх. Такім запомніцца нашаму народу мітрапаліт Філарэт.